Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку.