Краткое сочинение "Жанчыны у час вайны" ** белорусском. Срочно даю 40 баллов

0 голосов
240 просмотров

Краткое сочинение "Жанчыны у час вайны" на белорусском. Срочно даю 40 баллов


Беларуская мова (201 баллов) | 240 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

ВОТ СОЧИНЕНИЕ НА БЕЛОРУССКОМ
Раней мяне здзіўляла, адкуль бяруцца фотаздымкі вайны, баёў, спаленых
вёсак, загінуўшых на гэтай вайне людзей… Які вычварэнец мог проста стаяць і
здымаць усё гэта, якое каменнае сэрца павінна было ў яго быць, каб не кінуцца
дапамагаць, каб не дрыжалі рукі, што трымаюць фотаапарат? Навошта ён гэта
рабіў?
Малая была і дурная. А яшчэ бачыла, як зараз паводзяць сябе людзі ў
небяспечных сітуацыях: хутчэй туды, дзе жыццю нічога не пагражае, і за камеру,
здымаць відэа, выкінуць у сацыяльныя сеткі, набраць як мага болей камэнтараў і
адчуваць сябе ўдзельнікам. І праводзіла паралелі. А дарма. Зараз разумею: ў тых
людзях, што робяць маленькую, але маральна складаную справу, у тых, хто
захоўвае ўспаміны і дакументальную хроніку, таксама палае агеньчык гераізму.
Не таго гераізму, з-за якога кідаюцца пад кулі без зброі і магчымасці выратавацца,
а спакойнага, трывалага, разважлівага, нікому не вядомага і нікому не бачнага.
Гэта як разумець, што чалавек, хворы на сухоты, памірае, і ведаць: ты стаматолаг
і нічым не можаш дапамагчы. Гэта як немагчымасць абараніць сваіх сяброў. Гэта
балюча. Гэта патрэбна.
Можна сказаць шмат гучных слоў пра тое, навошта здымаць войны, пісаць
пра іх і захоўваць успаміны для нашчадкаў. Каб не забыліся пра згубленыя лёсы,
каб не ўспрымалі кулі і смерць як нешта звычайнае. Каб не паўтарылі памылак
продкаў. Каб не гублялі свайго жыцця дарма, бо яно было купленае коштам
чыёйсьці смерці, крыві і разрухі. Каб захапляліся моцай характараў тагачасных
змагароў, бо гэта такія ж, як мы, хлопцы і дзяўчаты, выцягнутыя з цёплых ложкаў
і кінутыя ў самае пекла. Прычым кінутыя ні за што ні пра што, для чужых
інтарэсаў. Мабыць, занадта катэгарычныя і жорсткія словы Альберта Эйнштэйна
усё ж такі, на мой погляд, добра адлюстроўваюць сутнасць вайны: «Гераізм па
камандзе, бессэнсоўная жорсткасць і агідная бессэнсоўнасць, якая завецца
патрыятызмам - як моцна я ненавіджу ўсё гэта, якой нізкай і подлай з'яўляецца
вайна. Я выбраў бы быць разарваным на кавалкі, каб не быць часткай гэтай
бруднай справы. Я перакананы, што забойства пад падставай вайны не перастае
быць забойствам».
Не, я не адмаўляю подзвігаў народа, мужнасці і гераізму, але толькі пад
кіраваннем неабходнасці абараняць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, краіны.
Многія скажуць: «Дзяўчына, што з яе ўзяць? » Але я лепей буду дзяўчынай-
пацыфістам. Мір вам.

(632 баллов)