Текст "полацк" ** беларуской мове

0 голосов
204 просмотров

Текст "полацк" на беларуской мове


Другие предметы (14 баллов) | 204 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Самы вечны і старажытны  горад маёй Радзімы

(намінацыя “Мой Полацк”)

 

  Толькі адзін раз мне пашчасціла быць у Полацку. Ды і то, гэта было даволі даўно, два гады назад. Але тая экскурсія пакінула такі глыбокі след у маёй душы, што я і сёння з лёгкасцю і задавальненнем успамінаю ўсе падрабязнасці і ўражанні  ад наведвання гэтага цудоўнага старажытнага горада, бацькі гарадоў беларускіх, як з гонарам называюць яго ўсе беларусы.

           І першае незабыўнае ўражанне ад паездкі – гордасць і гонар ... Я праходжу па тых брукаваных вулачках, ступаю па тых камянях, дзе некалькі стагоддзяў назад ступала нага Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага. Другое, не менш глыбокае ўражанне, якое засталося пасля наведвання храмаў, музеяў горада,  –  адчуванне  глыбокай даўніны, якое ахоплівала ўсю маю істоту, пранікала ў душу, у свядомасць. І здаецца, з фрэскі Спасаўскай царквы на цябе пранікнёна глядзяць вочы нябеснай заступніцы горада – Ефрасінні Полацкай. Праходзіш па залах музеяў і ўсёй істотай адчуваеш, як побач шалясціць сукенкай яе вялікасць Гісторыя.

         А яшчэ зрабіла вялікае ўражанне тое, з якой любоўю і і замілаваннем нам расказвалі пра горад: яго мінулак і сучаснае. Здаецца, слухала б і слухала б , як самую цікавую казку...

         Першае ўпамінанне пра Полацк знаходзім у “Повести временных лет”у 862 годзе. У гэты час Полацк быў культурна і гаспадарча больш развіты, чым любы другі горад, таму што ў яго было выгаднае геаграфічнае становішча: горад знаходзіўся на перасячэнні еўрапейскіх шляхоў , на стыку заходняй і усходняй цывілізацый, гістарычных і культурных традыцый Захада, Усхода. Знакаміты шлях “з вараг у грэкі”. Іменна тут, вызначылі вучоныя, знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы! У горадзе нават помнік узвялі, у выглядзе компаса...

         Свае веды пра Полацк я папоўніла і на ўроках гісторыі Беларусі, дзе мы зараз вывучаем гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. На ўроках я даведалася, што Полацк быў адным з самых буйных гарадоў і з’яўляўся сталіцай Полацкага княства. Пасля аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў 16 стагоддзі Полацк стаў цэнтрам ваяводства Рэчы Паспалітай, а з канца  18 стагоддзя – горадам у складзе Расіі. Амаль трыццаць разоў Полацк мяняў свой статус і зараз з’яўляецца горадам абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці. І сёння яго па праву можна назваць горадам-музеем пад адкрытым небам: 97 помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры сустракаюць кожнага, хто наведае гэты горад. Толькі Полацк можа пахваліцца адзіным будынкам у Беларусі з фрэскавым роспісам 12 стагоддзя – Спаса-Прэабражэнскай царквой. А непаўторны Сафійскі сабор – помнік манументальнай архітэктуры 11 стагоддзя, пабудаваны пры князю Усяславу Чарадзею. Наша Сафійка, як любоўна называюць сабор палачане. Іменна тут, у Сафійскім саборы, праводзяцца штогадовыя міжнагодныя фестывалі музыкі: старадаўняй і сучаснай, камернай музыкі, арганнай музыкі “Званы Сафіі”. У час экскурсіі нам пашанцавала трапіць на канцэрт арганнай музыкі. Уражанне словамі перадаць немагчыма. Такую асалоду ад гучання музыкі я адчула  ўпершыню ў сваім жыцці.

           Аповед пра Полацк будзе няпоўным, калі не ўспомніць пра спусташальныя войны, сведкам якіх стаў горад. Выгаднае геаграфічнае становішча мела свае недахопы: па вуліцах горада маршыравалі і салдаты Пятра І , і напалеонаўскія ваякі, і гітлераўскія захопнікі. Самая страшная і спусташальная была Вялікая Айчынная вайна.  У Полацку дзейнічала гета – лагер для  яўрэйскага насельніцтва. 7 тысяч загубленых мірных яўрэяў... Жахлівая лічба. Загінуў кожны трэці палачанін.  Калі 4 ліпеня 1944 года Полацк быў вызвалены ад фашысцкай навалы, замест старажытнага прыгожага горада перад вызваліцелямі ляжалі руіны. І такое перажыў Полацк, самы старажытны горад маёй краіны. Я веру : больш такога не паўторыцца. Наш урад, наш народ зробяць усё, каб захаваць і развіваць гісторыка-культурную спадчыну горада з самай багатай гісторыяй. А тытулаў і ганаровых званняў у яго каб толькі дабаўлялася. Вось як у 2010 годзе, калі ён атрымаў ганаровае званне “Культурная сталіца”.

             Многа перажыў Полацк на сваім доўгім вяку. І я ўпэўненна, што яму яшчэ жыць і жыць, развівацца далей і радаваць і палачан і ўсіх добрых людзей сваёй гісторыяй і новымі дасягненнямі. А я яму жадаю ў яго 1150-гадовы юбілей і надалей радаваць і захапляць сваіх жыхароў і гасцей традыцыйнымі Скарынаўскімі святамі кнігі,  якія збіраюць мнагатысячных чытачоў, пісьменнікаў, журналістаў з розных вугалкоў свету, выставамі, тэатральнымі прадстаўленнямі, рыцарскімі турнірамі, ды проста сваімі помнікамі. Дзе яшчэ, у якім горадзе ўбачыш помнік літары! А вось літара ў увекавечана ў бронзе іменна ў Полацку.

         Самае галоўнае , на маю думку, тое, што культурнае, гаспадарчае жыццё Полацка як віравала на пачатку яго існавання, так віруе і цяпер. Вось у гэтым і ёсць загадка даўгалецця Полацка і любові да яго не толькі жыхароў Беларусі, але любога чалавека, які там пабывае хоць адзін раз.


(234 баллов)