Прававая
дзяржава як катэгорыя - гэта шматгранная і складаная з'ява, якая
ўключае ў сябе цэлы комплекс канстытуцыйна-прававых, заканадаўчых,
сацыяльных, палітычных і маральных аспектаў. Значнае месца ў змесце прававой дзяржавы займае такая з'ява, як палітычная і прававая культура ўлады. Менавіта наяўнасць дадзеных праяў дазваляе казаць, што ў той ці іншай дзяржаве мае месца працэс станаўлення прававой дзяржавы. Прававая
дэмакратычная дзяржава - гэта дзяржава, якая сама шануе права і закон і
ўсяляк спрыяе падобным жа адносінам з боку кожнае асобы, якая
знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы і за яе межамі. Асноватворная
роля ў гэтым адводзіцца сістэме раздзялення ўладаў, а таксама
канстытуцыйна-прававому зместу кожнай асобна ўзятай галіны ўлады.