Паводле акадэмічнага правапісу асіміляцыйная мяккасць не вызначаецца на пісьме (згодна з мэтаю эканоміі месца), але вымаўленне захоўваецца:
Пясняр, але вымаўляецца [п'ас'н'а́р]
Святло, але [с'в'атло́]
Цвёрды, але [ц'в'о́рды]
Цвярозы, але [ц'в'аро́зы]
Дзверы, але [дз'в'э́ры]
і г. д.
Аднак у класічным варыянце правапісу (тарашкевіцы), які афіцыйна праіснаваў да 1933-га году, асіміляцыйная мяккасць вызначалася, то-бок пісалася пясЬняр, цЬвёрды, цЬвярозы, дзЬверы і г. д.
Трэба яшчэ адзначыць слова цьмяны, якое пішацца з мяккім знакам абодвума правапісамі, бо паходзіць ад слова «цьма».