Нашу улюбёнку котку клічуць Моня. Яна належыць да пароды бірманскіх котак. Ёй яшчэ і года не споўнілася, а яна ўжо ператварылася ў вялікую прыгожую котку. Шэрсць У Моні цёмная, доўгая, з густым каўняром, каля вушэй і на жывоціку злёгку ўецца. У нашай улюбёнкі сімпатычная мордачка, на якой ярка вылучаюцца белыя бровы і вусы. Цела ў Моні доўгае, а лапы кароткія. Пярэднія лапы белыя, а на задніх - белая метка. У коткі вялікія ярка-блакітныя круглыя вочы, і ў цемры яны свецяцца. Калі Моня бывае сыта і добра выспіцца, яна любіць пагуляць. Тут ужо яе свавольстваў няма канца: то яна кладзецца на спіну і забаўляецца са сваімі цацкамі, то з-за кута кідаецца нечакана прама пад ногі. Да вечара яна стамляецца, і тады ў кватэры надыходзіць цішыня.