Сачыненне-апавяданне ** тэмуКаго можна назваць сапраудным сябрамНе берите с инета прошу)

0 голосов
245 просмотров

Сачыненне-апавяданне на тэму
Каго можна назваць сапраудным сябрам
Не берите с инета прошу)


Беларуская мова (93 баллов) | 245 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

У век інтэрнету мы шмат каго

называем сябрамі. Ёсць сябры ў сацыяльных сетках, якія не бачацца на працягу

доўгага часу і не размаўляюць гадамі. Але як адрозніць сапраўднага сябра? Гэта

складана, але калі такі чалавек ёсць, то яго трэба берагчы і стаць таксама

сапраўдным сябрам яму.


Па-першае, сапраўдныя сябры

ніколі не забываюцца адзін на адно. Яны заўсёды знойдуць хвілінку, каб

запытацца пра твае справы і выслухаць цябе. Калі ёсць патрэба ў дапамозе, то

яны заўсёды гатовыя дапамагчы.


Па-другое, сапраўдныя сябры

добра разумеюць адно аднаго. Гэта значыць, што нават калі аднаму з сяброў не

падабаецца тое, што робіць іншы, ён усё ж разумее прычыну. І даруе свайму сябру

дрэнны ўчынак. Сапраўды сябра ніколі не будзе доўга злавацца, крыўдзіцца і

ніколі не прыпыніць сяброўства.




Быць упэўненным, што ў цябе

ёсць такі чалавек – вялікае шчасце. Не кожнаму ў нас час шанцуе знайсці

сапраўднага сябра і захаваць сяброўства. Магчымасць быць заўсёды на сувязе з

дапамогай мабільнага тэлефону або інтэрнету складае ўражанне, што мы не адныя.

Быццам заўсёды ёсць хтосьці побач. Але калі здараецца бяда, або паглынае сум,

бывае, што расказаць няма каму. Вось у такім выпадку сапраўдны сябра выручыць,

паразмаўляе з табой і разгоніць сум.    




Мне пашчасціла мець побач сапраўднага сябра. І я

разумею каштоўнасць, якую сяброўства ўяўляе для мяне. Таму я стараюся таксама

быць сумленным, добрым чалавекам, каб не крыўдзіць і не расчараваць тых, хто

лічыць сябрам мяне.


(14 баллов)