Разрады прыслоўяў паводле значэння
Месца (дзе? куды? адкуль? ) - высока, далёка, злева
Часу (калі? як доўга? з якога часу? да якога часу? ) аднойчы, летась, ноччу, надоўга, зранку
Прычыны (чаму? з якой прычыны? ) - згарача, нездарма, паняволі, спрасоння
Мэты (з якой мэтай? для чаго? ) – знарок, назло, напаказ
Спосабу дзеяння (як? якім чынам? ) - асцярожна, выразна, моўчкі, нязручна
Меры і ступені (колькі? наколькі? у якой ступені?) - багата, дастаткова, крыху, удвая, ледзь-ледзь