Любіце кнігу
Свядома чытаць я навучыўся, калі мне было чатырнаццаць гадоў. Я, напэўна, не здолею перадаць дастаткова яскрава і пераканаўча, наколькі вялікім было маё здзіўленне, калі я адчуў, што амаль кожная новая кніга быццам бы адчыняе перада мной акно ў новы, таямнічы свет, распавядаючы мне аб людзях, пачуццях, думках і адносінах, якіх я не ведаў, не бачыў...
Усе больш пашыраючы перада мной межы свету, кнігі расказвалі мне пра тое, які вялікі і цудоўны чалавек у сваім імкненні да лепшага, як многа ён зрабіў на зямлі і якіх неверагодных пакут каштавала яму гэта.
Любіце кнігу- крыніцу ведаў, толькі веданне выратавальнае, толькі яно можа зрабіць нас духоўна моцнымі, сумленнымі, разумнымі людьмі...