40 баллов! "Песня пра зубра" Мікола Гусоўскі Описать (желательно с цитатами **...

0 голосов
613 просмотров

40 баллов! "Песня пра зубра" Мікола Гусоўскі Описать (желательно с цитатами на белорусском): Правление Витовта, край, где охотятся, тренирование войска князем, о чём просит автор в самом конце(это можно без цитат)


Литература (446 баллов) | 613 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

1. У паэме ідэалам дзяржаўнага ўладара Гусоўскі аб'явіў Вітаўта. Вітаўт, як ніхто, узвысіў шляхту, выхадцам з якой быў Гусоўскі, умацаваў цэнтральную ўладу. Пры ім Вялікае княства Літоўскае мела наибольшую тэрыторыю, стрымлівала татар, паспяхова вяло абарончыя войны. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці. Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванніспаборніцтвы як школу вайсковага выхавання.

2.Паэма «Песня пра зубра» — гімн Беларусі, яе людзям, прыродзе. Калі паэт піша пра родныя краявіды, то апісанне прасякнута глыбокім патрыятычным пачуццём:

"Край наш багаты. Але з усіх наяўных багаццяў
Люд перавагу аддаў скарбам, прынамсі, лясным.
Шаты зялёных дуброў так і вабяць утульным спакоем..."

Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага.

"Думкай ляціш быстракрылай ноччу і днём на радзіму, — піша М. Гусоўскі, — у памяці сеці вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах родных лясоў разгубіўся, і кліч — не даклічаш..."

Аўтар замілавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца "дзівосным прыстанкам загадак і цудаў". Лес і прырода для паэта — "эліксір маладосці, бадзёрасці духу". У беларускіх пушчах незлічоныя багацці, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кішыць не толькі ў рэках і азёрах, але і ў лужынах: нашы лясы - гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодзеж. А як маляўніча ён іх апісвае! Хмаркі навіслі на "макаўках кронаў", ад ранняй вясны да позняй восені пушча напоўнена водарам кветак, спевам птушак і гэтыя "скарбы свае нашы людзі на золата нават не прамяняюць".

Безліч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы:

"У лузе расставіць, каб трапіў у пастку сахаты. 
Бачыў і чуў, як пальбой аглушалася пушча,
Грузна, мармычучы, ў снег асядала здабыча..."


(4.3k баллов)
0

Хорошо, только мне кажется, что ты просто скопировал что-то, ведь ни слова про молитву в конце произведения, а про тенг тренировку сдат солдат написано лишь то, что они были, а какими именно - нет.

0

Я же отметила, что это ответ на первый и второй вопросы. О крае и о правлении Витовта.