Беларусский чзык 9 класс 97 упражнения дам 60 баллов

0 голосов
85 просмотров

Беларусский чзык 9 класс 97 упражнения дам 60 баллов


image

Беларуская мова (226 баллов) | 85 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Публiцыстычны стыль. Асноўныя рысы: лаканiчнасць выкладу пры iнфармацыйнай насычанасцi, даходлiвасць выкладу, эмацыянальнасць, прастата (рэпартаж, нататка).

Мастацкi стыль. Асноўныя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць, праяўленне творчай iндывiдуальнасцi аўтара (нарыс).

Пацеркі

Нарыс пра смак нашае мовы

Калі я, зусім малы і белабрысы, першы раз прынёс нанізаныя на сцябліну мятлічкі ягады, бабуля пляснула ў ладкі і сказала: «Ах, якія пацеркі выйшлі!…»

Тады я ўпершыню пачуў гэта слова і яно мне неверагодна спадабалася. Я паўтараў яго цэлы дзень, нібы зачараваны: «пацеркі» ды «пацеркі». Бабуля з дзядулем не паквапіліся на сабраныя мною ягады. Вечарам я знайшоў іх у падсалоджаным свежым малаку і з вялікім задавальненнем вялікай лыжкай, сапучы і крэкчучы, з’еў гэтую страву з белым хлебам.

Перад сном бабуля ўзяла ў рукі ружанец і, укленчыўшы, пачала перабіраць маленькія шарыкі-бубкі. Адзін за другім. Толькі цяпер я ведаў, што яны называліся таксама пацеркамі.

Віктар Шукеловіч

Часопiс «Наша нiва»

Рэпартаж са Свята Перамогі

З той пары, калі прагрымелі апошнія выбухі вайны і прыйшла доўгачаканая Перамога, прайшло 65 год. З таго часу 9 мая для ўсіх жыхароў нашай краіны стала самым светлым, радасным і дарагім днем воінскай славы. Праходзяць гады, часцей пакідаюць гэты свет ветэраны, але ашмянская зямля свята захоўвае памяць об сваіх мужных абаронцах. Залатымі літарамі ўпісаныя ў гісторыю імёны ветэранаў і загінуўшых салдат, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў нашых сэрцах.

Веснавыя спевы птушак, ласкавы ветрык і лагоднае надвор’е – усё спрыяла выдатнаму настрою тых, хто прыйшоў сёмага мая ў гарадскі парк да помніка загінуўшым воінам, каб ушанаваць іх памяць і падзякаваць ветэранам, якія падарылі нам магчымасць жыць у свабоднай і счаслівай краіне. Традыцыйна ў гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны, члены райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя аддзела пагранічнай службы “Ашмяны”, школьнікі і студэнты.

Віншуючы са святам ганаровых гасцей — ветэранаў, старшыня райвыканкама Юрый Адамчык ад шчырага сэрца падзякаваў ім за здзейснены подзвіг. “Ветэраны – гонар і ўвасабленне беларускай нацыі. Толькі дзякуючы ім у нас сёння мірнае неба над галовамі і ёсць магчымасць працягваць слаўныя баявыя традыцыі”, — падкрэсліў ён.

Маладое пакаленне назаўсёды застанецца ў неаплатным абавязку перед ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. “Будучыня Беларусі ў руках моладзі. Ад юнакоў і дзяўчат залежыць, каб наша краіна заставалася свабоднай і незалежнай,”- такую думку выказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Георгій Разон у сваім слове да прысутных. Ён павіншаваў сваіх баявых таварышаў і ўдзельнікаў мітынгу са святам і ўручыў разам з выконваючай абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Вольгай Шыдлоўскай білеты новым членам маладзежнага грамадскага аб’яднання.

Вераніка ВІШНЕЎСКАЯ.

Газета «Ашмянскi веснiк»

Сямейны капiтал

Нататка

Сямейны капiтал у памеры 10 тысяч долараў, згодна з указам Прэзідэнта, дапаможа падтрымаць сямейны дабрабыт!  

У сям’і  Сухадольцаў з Валожына трое дзяцей. Людміла Аляксандраўна і Уладзімір Аляксеевіч штодзённа атуляюць бацькоўскай ласкай і пяшчотай дванаццацігадовага Максіма, адзінаццацігадовую Ганну і малодшага пестуна Кірыла, якому хутка споўніцца сем месяцаў.

Дзяцей выхоўваць складана заўсёды і ўсім, асабліва, калі ўлічваць, што, акрамя любові, ім патрэбны і такія надзённыя рэчы, як цёплы, утульны дом, смачная і карысная ежа, зручнае і моднае адзенне, цацкі, развіваючыя рэчы і г. д. Як з усім гэтым спраўляюцца Сухадольцы? “Прыбытак у нашай сям’і не вельмі вялікі: заробак бацькі-будаўніка і грошы, якія выдзяляе на дзяцей дзяржава, але пры разумным падыходзе гэтых сродкаў дастаткова, –  разважае гаспадыня дома, –  вось толькі наша жыллё патрабуе укладанняў. Спадзяёмся ў хуткім часе зрабіць сур’ёзную рэканструкцыю. Ужо гатоў праект. Дзяржава прадастаўляе нам як мнагадзетнай сям’і  магчымасць скарыстаць ільготны крэдыт”.

Газета «Працоўная слава»


(190 баллов)