На малюнку "схаваліся" літары а, р, д, г. Адгадка: град.
град (града, граду) - нулявы канчатак, аснова град
За акном крупы
сыплюцца з нябесная ступы. (першы склад перад націскам)
Іх можна пазбіраць,
ды крупніку не згатаваць. (не з дзеясловамі пішацца раздзельна)
Аднакаранёвыя словы: крупы (канчатак ы, корань круп, аснова круп), крупніку (канчатак у, корань круп, суфікс нік, аснова крупнік).