Я прапаную зараз апынуцца ў невялічкай вёсцы нашай краіны. тут усё яе жыхары ведаюць адзін аднаго, ведаюць жыццё кожнага, без праблем могуць пагаварыць пра што заўгодна і дзе заўгодна. тут усё зусім не так, як у горадзе.
а сёння тут спраўляецца Піліпаўка. удзень гаспадарылі з ласкамі заканчвалі апрацоўку лёну і канопляў, хлопцы з бацькамі зносілі з гары і ўсталёўвалі бліжэй да чырвонага кута кросны, а зараз, напрыканцы дня ладзяць святочную вячэру, сюды запрасілі і бабку-пупарэзніцу. назаўтра ўся сям'я будзе дапамагаць маці насіць на кросны падрыхтаваную аснову. кросны будуць стаяць у хаце аж да самай вясны.
а зараз, седзячы за сталом, бабка пачала аповед пра іншыя народныя святы і раптам заспявала:
Блаславі, Божа,
Прачыстая маці,
Вясну загукаці,
Зіму замыкаці.
Гэта людзі спяваюць на Гуканне вясны. Чаму зараз успамінаецца гэтае свята? таму што адным з сістэмаўтваральных прынцыпаў была зваротная сіметрычнасць. вось Піліпаўка зіму сустракае, а Гуканне выпраўляе. найчасцей на Гуканне збіраліся на адкрытым месцы: горцы, беразе ракі і іншых. сяляне складалі вогнішча і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. часам моладзь ладзіла скокі праз вогнішча, як і на Купальскія ігрышчы. бусел - сімвал свята. ён вяртаецца з выраю і прыносіць новае лета, новую надзею:
Бусел, бусел, на табе галёпу,
Дай мне жыта копу!
Каляды - адно з галоўных святаў. да вечара 6 студзеня трымаўся пост, 7 студзеня адпраўляліся ў госці, віншавалі адзін аднаго, дарылі падарункі, вечарам было калядаванне - хаджэнне па хатах сам спевамі, танцамі, за якое калядоўшчыкаў шчодра адорвалі салам, булкамі і іншымі прысмакамі.
аднак самым галоўным святам лічыцца Вялікдзень. падрыхтоўка да свята пачынаецца за 7 тыдняў - столькі доўжыцца Вялікі пост. у Чысты Чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. у Вялікую Суботу гатуецца, варыцца мноства розных страваў, пякуцца пірагі, фармуюцца цыбульнай шалупінай яйкі. увечары бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу. пасля Літургіі святкаванне працягваецца дома. разгаўляюцца асвячоным яйкам, потым іншай асвячонай ежай.
Хрыстос Васкрос! - з гары-званіцы
Вяшчае першы звон шчасліва
у ўрыўку з "Новай зямлі" Якуба Коласа цудоўна перададзены настрой гэтага свята.
Беларускія абрады і святы - каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. нашы продкі весяліліся з размахам! бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. а зімой, як вядома, што не дзень - свята!
і бабка скончыла свой аповед, і надыходзіць ноч. нам пара вяртацца дадому, але абявязкова мы завітаем зноў на наступнае свята.
план:
1)пачатак падарожжа;
2) Піліпаўка;
3)аповед бабкі пачаўся з песен;
4) Гуканне вясны;
5)Каляды;
6) Вялікдзень;
7) святы беларусаў - каларытныя;
8)бабка скончыла свой аповед, надыходзіць ноч.