Миниатюра сустрэча з лесам

0 голосов
343 просмотров

Миниатюра сустрэча з лесам


Беларуская мова (16 баллов) | 343 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

А лес сустрэў гуллівым рэхам,

То вецер гушкаў верхавіны.

Зялёны, гаманлівы - летам,

Цяпер - пануры і маўклівы.

Сям-там яшчэ пад промнем сонца

Блішчыць у голлі пазалота,

Трывожна ціўкае бясконца

Сінічка - дзіўная істота.

Ляцяць ад ветрыку імкліва

З бяроз апошнія паштоўкі,

І на рабінах сарамліва

Блішчаць чырвоныя пацёркі.

Лістотай рыжаю усланы

Лясныя сцежкі і дарогі

Нібы загіпнатызаваны

Яго дрыготкія аблогі.

Спавіта ўсё наўкол дрымотай -

Лес сном асеннім адпачыне,

Ды марыць ён, як я, употай -

Калі ізноў вясна нахлыне...

(14 баллов)