Сочинить сказку ** белорусском языке 5 класс

0 голосов
303 просмотров

Сочинить сказку на белорусском языке 5 класс


Беларуская мова (12 баллов) | 303 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Кожны раз, калi памiрае добрае, мiлае дзiця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзiця на рукi i аблятае з iм на сваiх вялiкiх крылах усе яго любiмыя мясцiны. Па шляху яны набiраюць цэлы букет розных кветак i бяруць iх з сабою на неба, дзе яны расцвiтаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлi. Бог прыцiскае ўсе кветкi да свайго сэрца, а адну кветку, якая здасца яму мiлей за ўсе iншыя, цалуе; кветка атрымае тады голас i можа далучыцца да хору блажэнных духаў.

Усё гэта апавядаў божы анёл мёртваму дзiцёнку, узносячы яго ў сваiх абдымках на неба; дзiця слухала анёла, як скрозь сон. Яны праляталi над тымi мясцiнамi, дзе так часта гулялi дзецi пры жыццi, праляталi над зялёнымi садамi, дзе расло мноства цудоўных кветак.

— Якiя ж узяць нам з сабою на неба? — спытаўся анёл.

У садзе стаяў цудоўны, стройны ружовы куст, але нейчая злая рука надламала яго, так што галiны, усыпаныя буйнымi, напаўраспушчанымi бутонамi, амаль завялi i сумна павiслi.

— Бедны куст! — сказала дзiця. — Возьмем яго, каб ён зноў расцвiў там, на небе.

Анёл узяў куст i так моцна пацалаваў дзiця, што яно злёгку прыадкрыла вочкi. Потым яны нарвалi яшчэ шмат яркiх кветак, але, акрамя iх, узялi i сцiплы грымотнiк i просценькiх браткоў.

— Ну вось, цяпер i хопiць! — сказала дзiця, але анёл пакiваў галавой, i яны паляцелi далей.

Ноч была цiхая, светлая; увесь горад спаў; яны праляталi над адной з самых вузкiх вулiц. На маставой валялася салома, попел i ўсякi хлам: чарапкi, абломкi алебастры, анучы, старыя донцы ад капелюшоў, словам, усё, што ўжо адслужыла свой век або згубiла ўсякi выгляд; напярэдаднi якраз быў дзень пераезду.*

* У Капенгагене кватэры здымалiся звычайна на паўгода, з 1 сакавiка да 1 верасня i з 1 верасня да 1 сакавiка; гэтыя два днi i былi днямi агульнага пераезду з кватэры на кватэру.

I анёл паказаў на разбiты кветачны гаршчок, якi валяўся сярод гэтага хламу i з якога вывалiўся камяк зямлi, увесь аплецены каранямi вялiкай польнай кветкi; кветка звяла i нiкуды больш не была вартая, яе i выкiнулi.

— Возьмем яе з сабою! — сказаў анёл. — Я раскажу табе пра гэтую кветку, пакуль мы ляцiм!

I анёл пачаў расказваць.

— На гэтай вузкай вулiцы, у нiзкiм падвале, жыў бедны хворы хлопчык. З самых раннiх гадоў ён ляжаў у пасцелi; калi ж адчуваў сябе асаблiва добра, то праходзiў на мылiцах па сваёй каморцы разы два назад i ўперад, вось i ўсё. Бывала, летам сонейка заглядвала на паўгадзiны i ў падвал; тады хлопчык садзiўся на сонейку i, трымаючы рукi супраць святла, любаваўся, як прасвечваецца ў яго тонкiх пальцах кроў; такое сядзенне на сонейку замяняла яму прагулку. Пра багатае асенняе ўбранне лясоў ён ведаў толькi таму, што сын суседаў прыносiў яму вясною першую ў кветках букавую галiнку; хлопчык трымаў яе над галавой i пераносiўся думкай пад зялёныя букi, дзе блiшчала сонейка i спявалi птушкi.

Аднойчы суседаў сын прынёс хлопчыку польных кветак, памiж iмi была адна з карэньчыкамi; хлопчык пасадзiў яе ў кветкавы гаршчок i паставiў на акне каля свайго ложка. Мусiць, лёгкая рука пасадзiла кветку: яна прынялася, стала расцi, пускаць парасткi, кожны год цвiла i была для хлопчыка цэлым садам, яго маленькiм зямным скарбам. Хлопчык палiваў яе, даглядаў i клапацiўся пра тое, каб яго не абмiнуў нiводзiн прамень, якi прабiваўся ў каморку. Дзiця жыло i дыхала сваёй любiмiцай: яна ж цвiла, пахла i прыгажэла для яго аднаго. Да кветкi павярнуўся хлопчык нават у тую апошнюю хвiлiну, калi яго клiкаў да сябе гасподзь Бог… Вось ужо цэлы год, як хлопчык у Бога; цэлы год стаяла кветка, усiмi забытая, на акне, завяла, засохла i была выкiнута на вулiцу разам з iншым хламам. Вось гэтую бедную, завялую кветку мы i ўзялi з сабой: яна дала нам куды больш радасцi, чым самая яркая кветка ў садзе каралевы.

— Адкуль ты ведаеш усё гэта? — спытала дзiця.

— Ведаю! — адказаў анёл. — Я ж сам быў тым бедным калекам хлопчыкам, якi хадзiў на мылiцах! Я пазнаў сваю кветку!

I дзiця шырока-шырока адкрыла вочкi, углядаючыся ў прывабны, радасны твар анёла. У тую ж самую хвiлiну яны апынулiся на небе ў Бога, дзе пануюць вечныя радасць i шчасце. Бог прыгарнуў да свайго сэрца мёртвае дзiця — i ў таго выраслi крылы, як у iншых анёлаў, ён паляцеў разам з iмi. Бог прытулiў да сэрца i ўсе кветкi, пацалаваў жа толькi бедную, звялую польную кветку, i тая далучыла свой голас да хору анёлаў, якiя акружалi Бога; адны ляталi каля яго, другiя — трошкi далей, трэцiя — яшчэ далей, i так да бясконцасцi, але ўсе былi аднолькава шчаслiвыя. Усе яны спявалi — i малыя, i вялiкiя, i добрае, толькi што памершае дзiця, i бедная польная кветачка, выкiнутая на маставую разам са смеццем i хламам.

(26 баллов)