Кузьма Чорны Настечка помогите ответить ** вопрос Якія былі звычкі ў Сержа?​

0 голосов
276 просмотров

Кузьма Чорны Настечка помогите ответить на вопрос Якія былі звычкі ў Сержа?​


Беларуская мова (260 баллов) | 276 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К. Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету».  

Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.  

Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.  

Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.

(224 баллов)