Як прыйшла вайна, Барысу Фішару мінуў ужо трэці дзесятак. Ён захапляўся мастацтвам, яно было для яго цудам і найвышэйшым праяўленнем чалавечага духу. Дома ён захоўваў манаграфіі, малюнкі, рэпрадукцыі з альбомаў па жывапісу і скульптуры. Барыс Фішар маляваў і сам. У асноўным, тое, што бачыў навокал самога сябе. Хоць ён іне стаў вялікім мастаком, але цягам часу ўпэўніўся, што без мастацтва ягонае існаванне не мае сэнсу, захапіўся ім і звязаў з мастацтвам усё сваё жыццё.