Написать сочинение рассуждение ** тему Інтэрнэт -смерць кнігам ,** белорусском языке​

0 голосов
35 просмотров

Написать сочинение рассуждение на тему Інтэрнэт -смерць кнігам ,на белорусском языке​


Беларуская мова (70 баллов) | 35 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

"Iнтэрнет-смерць кнiгам"

Цяпер наступіла эпоха інфармацыйных тэхналогій: кампутараў, ноўтбукаў, мабільных тэлефонаў, Інтэрнэту. У сувязі з гэтым кажуць, маўляў, Інтэрнэт выцесніць надрукаваную кнігу. А я думаю, што гэта абсурд.

Раней тое ж самае казалі аб тэлебачанні. Але прайшло шмат гадоў, а людзі, у якіх ёсць дома тэлевізар, усё роўна купляюць кнігі, бяруць іх у бібліятэцы, чытаюць іх. А не чытаюць кніг тыя, хто і без тэлевізара нічога б не чытаў.

Я лічу, што Інтэрнэт, наадварот, дапамагае кнізе. Зараз амаль што любы твор літаратуры можна знайсці ў электронных бібліятэках і пачытаць. Можна знайсці кнігі для школьнай праграмы, для ўласнага задавальнення. Раней для гэтага трэба было ісці ў бібліятэку, ў кніжны магазін або прасіць кнігу ў сяброў. А цяпер можна чытаць з манітора кампутара, раздрукаваць на лістах паперы або карыстацца адмысловай прыладай - "электроннай кнігай".

Увогуле, кнігі сталі больш даступныя дзякуючы Інтэрнэту. Яшчэ я лічу, што кніга ў электронным варыянце ўсё роўна не заменіць "жывую". Манітор напружвае вочы,

перад ім нельга сядзець без канца. У Інтэрнэт-кнігу пакуль не ўстаўляюць прыгожых ілюстрацый, як у друкаваную, да таго ж у друкаванай кніжцы ёсць нейкае сваё зачараванне. Яе можна ўзяць у рукі, пагартаць, яна пахне друкарняй. Раздрукаваная кніга не можа служыць падарункам на дзень нараджэння ці якой-небудзь іншай свята.

Я бачу толькі адзін мінус для кніг у тым, што распаўсюдзіўся Інтэрнэт. Я памятаю, раней мы абменьваліся кніжкамі, давалі адзін аднаму чытаць, потым абмяркоўвалі, што каму спадабалася. А цяпер папросіш кнігу, а ў адказ: "Спампаваць у Інтэрнэце". Не ўсе разумеюць, што чытаць "жывую" кнігу можа быць прыемней, а потым хочацца пагаварыць пра тое, што прачытаў.

(694 баллов)