Лиричны або эпичны верш? Чуваць на лузе гром бясконца. За хмары раптам знікла сонца, Мацнейшы вецер тут жа стаў - Да долу гнуў галовы траў. Было паветра нават інным: Іначай пахла перад ліўнем. А з неба бляск маланкі біў Над лугам ды жыццём на ім. І кроплі ліўня, бы гарохам, Спадалі дзе-нідзе патроху, Затым яны усё хутчэй Ляцелі смела і гусцей. Здаецца, быў нядоўгім лівень, Ды змок сухі на лузе жнівень. І кветкі, і расліны ўсе Знялі спякотны цень з сябе.