Чым выражаюцца адасобленыя азначэнні
Пры адасабленні коскі або працяжнікі з’яўляюцца выдзяляльнымі знакамі прыпынку (не блытаць з раздзяляльнымі, якія ставяцца паміж канструкцыямі). Калі даданы член знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, то выдзяляецца з двух бакоў, калі ў яго пачатку ці канцы — з аднаго. Пры гэтым адасабленне ажыццяўляецца толькі коскамі ці толькі працяжнікамі (нельга выдзяляць коскай і працяжнікам).
Адасобленыя азначэнні могуць выражацца:
1) двума прыметнікамі,
2) прыметнікам з залежнымі ад яго словамі,
3) дзеепрыметным звароткам,
4) дадаткам