Срочно краткое содержание: Владимир Короткевич - были у меня медведи (** белорусском...

0 голосов
648 просмотров

Срочно краткое содержание: Владимир Короткевич - были у меня медведи (на белорусском языке!!!) ДАМ 15 БАЛЛОВ


Беларуская мова (12 баллов) | 648 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Усе мужчыны з бацькавага боку ў сям’і аўтара-апавядальніка з даўніх часоў былі звязаны з лесам. Толькі сам Сяргей (такое імя ў творы носіць аўтар-апавядальнік) стаў мастаком-анімалістам.

Дом Сяргея заўсёды быў поўны рознымі жывёлінамі:і свойскімі, і дзікімі. Гэты дом Сяргей часта ўспамінае, але ніколі туды не ездзіць, бо не хоча бачыць, як ўсё змянілася ў яго на радзіме. А яшчэ таму, што ўспамінаецца мядзведзь Бурык, які жыў у яго трыццаць гадоў назад.

Паляўнічыя забілі мядзведзіцу, і аднаго з медзведзянят узяў Сяргееў бацька, страшна абураны забойствам маці. Тады Бурык быў велічынёю з рукавічку і больш падобны да шчанюка, чым да мядзведзя. Сяргеева маці нават паіла яго малаком з пальца. Але хутка Бурык стаў расці як на дражджах: "было ўдосталь покарму". Спаў ён у Сяргеевым пакоі, а калі жалосна енчыў, то хлопчык браў яго да сябе ў ложак.

Бурык рос і рабіў, гуляючы, шмат шкоды: гайдаўся на занавесках, раскідваў рэчы і разрываў іх. А аднойчы вывернуў на сябе мёд і муку і з задавальненнем злізаў гэту кашу з сябе. Бацька медзведзяня не пакараў,а толькі дадаў: "Узялі, то цярпець маем. Мёд - гэта вышэй за яго і за дысцыпліну".

У свой час Бурыка пачалі прывучаць да лесу: дзед Марка дапамог засвоіць яму спосаб дабывання мурашак з мурашніку. Асабліва цікава было назіраць за мядзведзікам, калі ён з асалодай еў маліну.

Увосень мядзведзь станавіўся вялы і сонны, уладковаўся ў бярлог у яме пад каранямі яліны-вываратня і заснуў на зіму.

Увесну ўстаў Бурык змарнелы і схуднелы, пайшоў падсілкавацца ў лес, а потым зноў прыйшоў да хаты. Часам ён знікаў на дзень, а то і на два, але заўсёды "прыходзіў[да хаты] і канючыў ежу".

Сярод людзей па-ранейшаму Бурык вылучаў Сяргея, праводзіў яго ў школу да ўзлесся, дазваляў гляць з ім. Але неўзабаве мядзведзь наладзіў паляванне на кур, пасля чаго бацька папярэдзіў, што прыйшоў час развітвацца, бо Бурык усё больш звярэе.

Але за дзень да прызначанага тэрміну Бурыку ўдалося вызваліцца ад нашыйніка і дагнаць Сяргея. На хлопца якраз імчаўся калгасны бугай Гром. Выратаваў Сяргея Бурык, які "адвесіў цяжкай лапай удар па загорбку пачвары і раздзёр яго".

У нядзелю Бурыка павезлі ў лес, дзе і развіталіся з ім. Мядзведзь быў памкнуўся за людзьмі, але пахі лесу перемаглі.

Увосень сорак другога года Сяргей з дзедам Маркам, прабіраючыся лясамі на сувязь, заўважылі мядзведзя. Сяргей пазнаў, што гэта, мабыць, Бурык. Але ён хутка знік з вачэй.

Пасля, стаўшы дарослым, Сяргей пераконваў сябе, што Бурык пражыў жыццё, як належыць мядзведзю, і "мірна заснуў ад старасці недзе на сонечным, укрытым кветкамі схіле".

(410 баллов)
0

Старалася як мага карачэй, але, каб не апусціць важкія дэталі, выйшла як выйшла)

0

Будзь ласкавы і ацані як лепшы адказ, калі не цяжка)

0

Спасибо большое, очень помог!!!