Помогите пожалуйста))
1. Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:
1) лясны; 2) яблычнае; 3) прыязджаць; 4) ельнік; 5) князь.
2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара э:
2) бр…кет: 2) др…ваед; 3) характ…р; 4) інт…рвал; 5) пр…зідэнт.
3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара о:
1) дэп…; 2) в…рабей; 3) Эфі…пія; 4) ф…талабараторыя; 5) шыр…каверхі.
4. Адзначце, дэе пішацца ў:
1) паўночна -…сходні; 2) а…дыторыя; 3) Кавалёва …ладзіслава; 4) кансультацыйна-…рачэбны; 5) Улан - …дэ.
5. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:
1) бязрыб…е; 2) дз…як; 3) міл…ён; 4) клубен…чык; 5) кампан…ён.
6. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:
1) паўшар…е; 2) саслоў…е; 3) Дар…я; 4) фел…етон; 5) двух…ярусны.
7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:
1) ч…рнаморскі; 2) ч…рнабароды; 3) д…браякасны; 4) ст…гадовы; 5) р…знабаковы.
8. Адзначце выпадкі, калі пры змяненні назоўніка адбываецца чаргаванне заднеязычнага са свісцячым гукам:
1) сустрэцца з (сяброўка); 2) зваліцца з (кладка); 3) бегчы па (дарожка); 4) радавацца (адзнака); 5) ісці па (бераг).
9. Адзначце радкі, у якіх марфемная будова слоў вызначана правільна:
1) зацемна ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак );
2) зірнуўшы ( корань + суфікс + суфікс );
3) здалёку ( прыстаўка + корань + суфікс );
4) перададзены ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак );
5) задарожны ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак ).
10. Адзначце радкі, у якіх прыслоўі пішуцца разам:
1) саскочыць (на) хаду; 2) пазіраць (з) верху; 3) (з) верху елкі; 4) ісці (ў) абдымку; 5) пачаць (па) асобку.
11. Адзначце лічэбнікі, напісаныя правільна:
1) пяцьдзясят трэцці; 2) тры пятых; 3) шаснаццаць; 4) у васьмідзесяці; 5) з трымастамі.
12. Адзначце, дзе трэба ўжыць займеннік сябе:
1) Чалавек любіць самога … .
2) Іван быў упэўнены ў …. чалавек.
3) Вартавы даў пра … знаць стукам у дзверы.
4) Васіль запрасіў усіх да … .
5) Нарэшце гоман сам па … ўлёгся.
13. Адзначце словазлучэнні, у якіх ѐсць памылкі ва ўтварэнні ці напісанні
дзеепрыметнікаў:
1) размоклыя чаравікі; 2) дагледжаная вопратка; 3) згаладаўшыяся дзеці; 4) плачучы голас; 5) абветранныя твары.
14. Адзначце прыклады, у якіх не (ня) са словамі пішацца разам:
1) (не) верагодны палёт; 2) (не) высушанае своечасова жыта; 3) (не) каторыя работнікі; 4) (не) упэўненасць у сабе; 5) (не) адхіляючыся ад тэмы.
15. Адзначце радкі, дзе запісаны сінонімы:
1) адвага, смеласць, мужнасць;
2) адзінока, самотна, сіратліва;
3) адпачынак, перапынак, канікулы;
4) ганаровы, ганарлівы, ганарысты;
5) спрытна, увішна, жвава.
16. Адзначце словазлучэнні, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў-кампанентаў:
1) істотны недахоп; 2) пачэсны госць; 3) залыпаць губамі; 4) наталіць прагу; 5) хатнія жывёлы.
ТЭКСТ ДЛЯ ЗАДАННЯЎ 17 – 20
( 1 ) Палявая дарога прывяла да лесу. ( 2 ) Невысокія сосны ўперамежку з кучаравымі елкамі паўкругам абдымалі поле. ( 3 ) Бярозкі нібы дапамагалі сонцу праганяць з лесу змрок. ( 4 ) Спякоты не было. ( 5) Можна было прыйсці крыху адпачыць.
17. Ад асновы дзеяслова ў 2-м сказе ўтварыць дзеепрыслоўе і запісаць.
18. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў 5-м сказе слова. Адказ запішыце.
19. Вызначце від сувязі сказаў у тэксце. Адказ запішыце.
20. Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце.