Восень — гэта такая
пара года, калі лісце на дрэвах перафарбоўваецца ў розныя колеры. Можна
падумаць, што часам гэта бывае з-за сонечнага святла, але гэта рэдкасць. Дрэвы
скідаюць з сябе лішнюю вагу лісця, а таксама робяць падрыхтоўку да зімы, каб
пухнаты снег ахутваў іх густыя галіны.
Падчас лістападу дрэва
пазбаўляецца ад лішку мінеральных соляў, якія назапашваюцца ў лісці за лета. Ліст
выпарвае вільготу. Замест яе пастаянна паступае новая з каранёў з глебы. Але ў такой
вадзе раствораныя розныя солі, таму атрымліваецца, што ў лісце трапляе не вада,
а солевыя растворы. Часткова імі харчуецца расліна, а астатнія солі адкладаюцца
ў клетках лісця. Да прыходу восені яны становяцца вельмі мінералізаваныя. Лішак
мінеральных соляў парушае жыццядзейнасць раслін, таму неабходна, каб такое
лісце скідвалася, а ўвясну яму на змену вырастала новае.