Дуб
Распусціўшы сучча У глухім прыволлі,Сам адзін расце ён
На далёкім полі.
Як цар, у кароне,
Аб нічым не дбае,
Ці то стогне бура,
Ці віхор гуляе.
На адным ён месцы
Днюе і начуе;
Многа казак знае,
Многа песень чуе
.Дождж падмыў карэнне;
Ў ім дупло – як хата...
Ён стаіць і дрэмле –
Грозны, расахаты.