Шчыры дзякуй
Занадта дорага даляся перамога,
Занадта мала вас вярнулася с вайны.
Ніколі не забудзе той былога,
Хто зведаў кошт жыцця і цішыні.
Кідаліся пад грузны танк з гранатаю,
Гарачым сэрцам закрывалі кулемёт.
Зямля сырая маладых засватала...
Салодка спяць ужо не першы год.
Растуць над могілкамі гонкі бярозы,
Ляцяць буслы, спяваюць жаўрукі,
Маланкі ззяюць, і трашчаць бярозы,
І туманы гуляюць ля ракі.
Ды не падняцца ім ужо ніколі,
Не ўзяць на рукі любае дзіця,
Не лётаць белым голубам на волі,
Не зведаць чар зямнога пачуцця.
Не дараваў ім лёс такіх спакусаў -
Яны жыцця злажылі дзеля нас.
Вам шчыры дзякуй, хлапчукі бязвусыя!
Мы дажывём і дапяём за вас...
Клімашэвіч Сняжана