Якія мастацкія сродкі? Помогите, пожалуйста! Максім Багдановіч Слуцкія ткачыхі Ад...

0 голосов
869 просмотров

Якія мастацкія сродкі?

Помогите, пожалуйста!

Максім Багдановіч Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, –

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.


Беларуская мова (49 баллов) | 869 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Метафары: поле смяецца, вясна расцвіла, мкнуцца мімаволі


Эпітэты: у яснай далі, сінеюць міла, халодным срэбрам, доўгія часіны, ад родных ніў, бяздольныя

(195 баллов)
0

спасибо)