Сочинение "Описание памятника"

0 голосов
63 просмотров

Сочинение "Описание памятника"


Беларуская мова (12 баллов) | 63 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Помнік Максіму Багдановічу, усталяваны ў скверы перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Ён адкрыты дванаццатага снежня тысяча дзевяцьсот восемдзесят першага года, у дзень дзевяностагоддзя дня нараджэння Багдановіча.
Бронзавая статуя паэта, вышынёй больш за чатыры з паловай метраў, усталяваная на вузкім, каля паўметра, пастаменце з чырвонага граніту.  Паэт адлюстраваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі. У правай руцэ букет васількоў - кветак, апетых у яго паэзіі. У ракурсе фігуры, задуменни, скіраваным поглядзе, выражаны душэўны парыў, сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі. Помнік удала звязаны з навакольным ландшафтам, арганічна ўвайшоў у ансамбль вуліцы Янкі Купалы, на якую ён арыентаваны.

(22 баллов)