Сучасныя
тэхналогіі даюць кожнаму магчымасць хутка праз Інтэрнет знайсці любую
інфармацыю, людзей, новыя знаёмствы і забавы. Здаецца, век папяровай кнігі
скончыўся. Яе замяняюць электронныя носьбіты, больш хуткія, ёмкія і зручныя.
Аднак, у тэхнічных інавацыяў ёсць два вялікія недахопы. Па-першае, залежнасць
ад электрычнага сілкавання. Калі ў камп’ютара ці планшэта сядае батарэя, ён больш
ні на што не прыдатны. Кавалак жалеза, ні больш, ні менш. Па-другое, чытанне на
электронных носьбітах увайшло ў звычку чалавека толькі 10-20 гадоў таму. Нашыя
вочы, рукі і свядомасць усё ж яшчэ прагнуць кнігаў, якія чалавецтва
выкарыстоўвае на працягу шматлікіх стагоддзяў. Як паказваюць даследванні, праца
з паперай – чытанне і пісьмо, пакуль застаюцца больш эфектыўнымі і карыснымі
для чалавечага мозгу, чым праца з камп’ютарам. Можна казаць, што без камп’ютарных
тэхналогіяў у сучасным свеце не абысціся. Так прасцей і хутчэй атрымліваць веды,
зносіцца з сябрамі, падарожнічаць. Але класічная папяровая кніга яшчэ доўгі час
не згубіць сваёй вартасці, прынамсі, эстэтычнага задавальнення і надзейнага
носьбіту інфармацыі.