Пачаўся сенакос. Дзядуля ўзяў мяне з сабою. Паспрабаваў і я касіць. Нічога не атрымалася. Каса ўразалася у зямлю. Тады я пачаў разбіваць пракосы. Гэта работа мне спадабалася. Пасля я доўга бегаў па лузе і куляўся Ў пахучым сене. Ах, як хораша на сенакосе!