Нужна нататка пра сябра помогите

0 голосов
196 просмотров

Нужна нататка пра сябра помогите


Беларуская мова (12 баллов) | 196 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
         Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Сапарўдны сябар - гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвіліну. У кожнага чалавека павiнен быць сапраўдны сябар.  На мой погляд сапраўдны сябар -  добры чалавек з поглядамі, падобнымі на твае. Сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.    Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Ксюша. 3 Ксюшай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яна са мною таксама. Не адзiн раз Ксюша дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiшча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Асабліва добра, калі ёсць лепшы сябар. Але яшчэ вельмі важна ацэньваць і сябе. Часам варта задумвацца пра тое, ці з'яўляюся я сапраудным сябрам, што я магу зрабіць для свайго лепшага сябра. Не варта патрабаваць ад іншых, трэба патрабаваць ад сябе. Як ставіцца чалавек да  людзей, так і да яго будуць адносіцца.Асабліва моцная дружба – гэта тая, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады.   Аберагайце праз усё жыццё яе. Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.   
(82 баллов)