Яшчэ летняе сонца толькі-толькі выглядала першымі промнямі з-за далечыні...Неўзабаве праз нейкія пятнаццаць-дваццаць хвілін луг ўквеціўся людскімі постацямі, і свежыя духмяныя пракосы, роўныя і шырокія, ляглі ўпоперак яго. Часам каса, ўзнятая кімсьці, каб (памянціць - такого слова в белорусском языке нет. Напишите по-русски, что Вы имели в виду), так адлюстоўвала сонца, што здавалася, нібыта яркая маланка пранізвала паветра над лугам.
Маўклівай сцяной стаяла залацістае жыта, схіліўшы амаль да зямлі ядраныя, вазкія і спелыя каласы. Вецер гнаў з сасновага бору гарачы водар смалы, змешанай з хмельным пахам спелай збажыны, і разносіў яго на вакаліцы. Жытневыя хвалі, не спяшаючыся, збягалі з узгорку, набягалі адна на адну і, разбіваючыся ў нізіне, адступалі назад, заспакоеныя на нейкі момант.