Сочинение кватэра у якой я жыву

0 голосов
431 просмотров

Сочинение кватэра у якой я жыву


Беларуская мова (15 баллов) | 431 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Я жыву ў адной кватэры са сваімі бацькамі і малодшым братам. Мы жывём на сёмым паверсе дзесяціпавярховага дому. Кватэра ў нас двухпакаёвая, таму ў нас з братам адзін пакой на дваіх, а другі пакой займаюць нашы бацькі. Акрамя нашых пакояў у кватэры таксама ёсць кухня, калідор, раздзельны санвузел.
Большасць часу я праводжу ў нашым з братам пакоі, таму спачатку апішу яго. Ён невялікі: меншы з двух пакояў. Але ў нашым пакоі ёсць усё, неабходнае для жыцця. На сценах наклееныя шпалеры жоўтага колеру. Падлога пафарбаваная ў карычневы колер. На ёй ляжыць дыван. Столь у нашым пакоі белая. Адразу каля дзвярэй стаяць мой ложак і шафа, дзе мы з братам складваем свае рэчы. Ложак брата стаіць насупраць дзвярэй каля акна. Паміж нашымі ложкамі стаіць камп'ютарны стол, на якім, зразумела, знаходзіцца наш камп'ютар, таксама адзін на дваіх. Я б хацеў мець свой пакой, але, думаю, без брата мне было б непрывычна і сумна.
Пакой бацькоў у два разы большы за наш. Там таксама белая столь, карычневая падлога. Шпалеры на сценах светлыя, амаль белыя. З аднаго боку ад дзвярэй стаіць ложак, з другога - канапа. Каля канапы стаіць столік. Насупраць канапы - шафа бацькоў. У вуглу ля шафы стаіць тэлевізар.
Калідор у нашай кватэры вузкі і цёмны. Там мы ставім абутак, вешаем верхняе адзенне. У калідоры таксама ёсць столік для сумак і люстэрка, перад якім мы збіраемся ў школу і на працу.
Кухня ў нашай кватэры такая ж маленькая, як наш з братам пакой. Але ў ёй змясцілася шмат чаго: газавая пліта, шафкі, халадзільнік, мікрахвалёўка, стол, чатыры табурэты.
У ваннай стаіць пральная машына.
Мне падабаецца наша кватэра. Яна ўтульная і светлая. Заходзьце да нас у госці і пераканайцеся ў гэтым самі.