Ляжыць на сене, сам не есць і другім не дае.
З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.
У хаце пірагом, на дварэ абаранкам.
Двое свецяць, чатыры сцелюць, адзін лажыцца.
Сядзіць на печы, заплюшчыўшы вочы.
Выйшла пані сямірута, убачыла мігірута, носам, мігіросам, а мігара - хоп!Лёг вусаты, устаў гарбаты.
Каціўся клубочак, за клубочкам - торбачка, за торбачкай - нітачка.
Калматы, вусаты, есці пачынае, песенькі спявае.
Па хаце ходзіць, шастом водзіць.
Гаспадар на гумно нясецца, а за ім жардзіна трасецца