Как написать маленькую сказку ** беларуском языке

0 голосов
62 просмотров

Как написать маленькую сказку на беларуском языке


Математика (14 баллов) | 62 просмотров
0

не знаю

0

извините

Дан 1 ответ
0 голосов

Насіў бык па горадзе косы, прадаваў, каму трэба. Тады на быка, якога звалі, дарэчы, Быска, гавораць: – Нашто табе косы? А бык адказвае: – Буду касіць! Пайшоў у двор, выкляпаў касу ды падаўся касіць. Косіць бык, ідзе да быка воўк і гаворыць: – Ты Быска? – Я Быска. – Сена косіш? – Кашу. – Рагамі круціш? – Кручу. – Хвастом мелеш? – Мялю. – Ці баішся ты мяне? – Я вас дзесяцярых не баюся. Воўк пайшоў шукаць другога ваўка. Знайшоў і гаворыць: – Там косіць бык, надта дужы. Аднаго мяне не баіцца. Пайшлі ўдвух ваўкі да быка. Ідуць і гавораць: – Ты Быска? – Я Быска. – Ты сена косіш? – Кашу. – Рагамі круціш? – Кручу. – Хвастом мелеш? – Мялю. – Ці баішся ты нас дваіх? – Не баюся. Пайшлі ваўкі шукаць трэцяга ваўка. Знайшлі і гавораць: – Там косіць бык, надта ж дужы. Нас дваіх не баіцца. Пайшлі ўтраіх ваўкі да быка. Ідуць і гавораць: – Ты Быска? – Я Быска. – Ты сена косіш? – Кашу. – Рагамі круціш? – Кручу. – Хвастом мелеш? – Мялю. – Ці баішся ты нас траіх? – Не баюся. Пайшлі ваўкі шукаць чацвёртага ваўка. Знайшлі і гавораць: – Там косіць бык, надта дужы, нас траіх не баіцца. Пайшлі чацвёра ваўкоў да быка. Ідуць і гавораць: – Ты Быска? – Я Быска. – Ты сена косіш? – Кашу. – Рагамі круціш? – Кручу. – Хвастом мелеш? – Мялю. – Ці баішся ты нас чацвярых? – Не баюся. Пайшлі ваўкі шукаць пятага ваўка. Знайшлі і гавораць: – Там косіць бык, надта дужы, нас чацвярых ён не баіцца. Пайшлі пяць быкоў да ваўка. Ідуць і гавораць: – Ты Быска? – Я Быска. – Ты сена косіш? – Кашу. – Рагамі круціш? – Кручу. – Хвастом мелеш? – Мялю. – Ці баішся ты нас пяцярых? – Не баюся. Пайшлі ваўкі шукаць шостага. Тады бык ужо трохі спалоўхаўся і пайшоў назад у двор. Прыйшоў у свой двор, касу выкляпаў, а каня навучыў брыкаць, а казла навучыў таўчы, а барана навучыў бадаць, а пеўня навучыў дзерці. Тады ваўкі прыйшлі ўшасцёх на луг, а быка няма. Яны пайшлі да быка ў двор. Прыйшлі і гавораць: – Ага, Быска, спалохаўся нас! – Не, я не спалохаўся, а захацеў палуднаваць, дык і пайшоў у двор. Тады яны – за быка, а бык іх касой, а конь пачаў брыкаць, а казёл стаў таўчы, а баран пачаў бадаць, а певень пачаў дзерці – ледзьве іх не забілі, ледзьве тыя ваўкі ўцяклі.

(14 баллов)