Складзице сказы с наступными словами. Дыскрымінацыя дыскрэдытацыя, канстытутыўны канстытуцыйны, парламентарый парламенцёр, служачы службовы, судзейскі судовы.
Нельга дапускаць дыскрымінацыі пры прыёме на працу. Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта адносіцца да крымінальна-каральных дзеянняў. Назаві мне канстытутыўныя палажэнні гэтай пастановы. Канстытуцыйны суд правярае адпаведнасць законаў Канстытуцыі. Кожны парламентарый можа ўнесці папраўкі ў закон. Быць парламенцёрам падчас вайны вельмі адказна. Мой тата - служачы, а мама - рабочая. Яго звольнілі за ўчыненне службовага злачынства. Матч быў спынены судзейскім свістком. Прыкра, калі з-за судовай памылкі пакутуюць невінаватыя людзі.