Переведите на с белорусского на украинский,пожалуйстаааа)))
р гэту жанчыну слаўную перад вачыма мелі, у добрых справах і ў любові да айчыны не толькі жанчыны, але і мужчыны прыклад бралі і ўсялякай працы і скарбаў для паспалітага дабра і для айчыны не шкадавалі.
Таму што ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і рэках, ведаюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, - так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.
Таму ж і гэтая ўдавіца Юдзіф дзеля месца свайго нараджэння паставіла сваё жыццё ў небяспеку. Але Гасподзь Бог з-за яе добрага намеру дапамог ёй, і перамагла непераможнага.