Лета — гэта самая цудоўная пара года! Я вельмі люблю летняе надвор’е. Улетку ўсе школьнікі
адпачываюць, каб, калі прыйдзе восень і трэба будзе ісці ў школу, з новымі сіламі
прыняцца за вучобу. Улетку прыгожае літаральна ўсё — напрыклад, зялёныя дрэвы.
Улетку трэба больш часу праводзіць на свежым паветры і на прыродзе, знаёміцца з
новымі людзьмі, займацца тым, што падабаецца, і проста добра праводзіць час.
Лета — самы цудоўны і вясёлы час.