Сочинение ** тему "Мой родны край"

0 голосов
2.8k просмотров

Сочинение на тему "Мой родны край"


Беларуская мова (22 баллов) | 2.8k просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Мой родны край, дарагое сэрцу месца, дзе я ведаю кожны куст, кожнае дрэўца! Мой родны край - найпрыгажэйшы ў свеце, дзе з кожным вулічным сабакам мы гаворым на адной мове. Тут усё мне роднае, усё зразумелае, усё звязана з маёй душой. Я тут нарадзіўся, пачаў хадзіць і гаварыць, дзівіцца навакольнаму свету і спазнаваць яго. Тут мае родныя, мая сям'я, тут гучыць родная мова. І я з радасцю адчуваю сябе гаспадаром гэтай зямлі, любуюся ёю і ганаруся. Цудоўная прырода майго краю, духмяныя густыя лясы, блакітныя азёры, шырокія палі, празрыстыя рэчкі ўражваюць ў любую пару года. Пахі свежага хлеба, чабора, маладога бярозавага бору - мае любімыя, яны заўсёды супакойваюць мяне, напаўняюць душу беспадстаўным шчасцем і лёгкасцю. Як і сябры з самага дзяцінства, вобразы роднай зямлі заўсёды са мной у маёй душы. Калі падарожнічаю ў іншыя краіны, не магу знайсці нічога падобнага майму краю. Упэўнены, што вобраз радзімы дарагі кожнаму чалавеку, але таксама ведаю, што іншага такога краю, як родная гасцінная Беларусь, у свеце няма. 

(8.3k баллов)