Шчасце — гэта
тое, што мы не можам бачыць, але можам адчуваць усім сэрцам. Гэта тое, што мы
шукаем год за годам. Гэта тое, што пераўтварае адзінае імгненне ў вечнасць.
Гэта тое, што немагчыма купіць ні за якія грошы. Яно ў кожнага сваё.
Свет дзеліцца на аптымістаў,
якія вераць у шчасце, і скептыкаў, якія катэгарычна яго адмаўляюць. Людзі
чакаюць шчасця, нават цалкам не ведаючы, што гэта.
Дык што ж такое
шчасце?
Людзі пастаянна
разважаюць над гэтым пытаннем. Гэта паняцце вывучаюць філосафы і псіхолагі але,
па ўсёй бачнасці, не могуць сысціся ў адзіным меркаванні.
Ды і для мяне гэта
паняцце няпэўнае. Настолькі расцяжнае, што разглядзець яго цалкам не
атрымліваецца, а разважанне над яго складнікамі не дасць адназначнага адказу.
Можа, гэта і да
лепшага? Калі мы будзем ведаць пра шчасце ўсё, яно перастане быць такім
доўгачаканым і страціць сваё значэнне.
Бескарысна шукаць ва
ўсім глыбінны сэнс! Ёсць тое, што людзям ведаць не трэба.
Жыццё цудоўнае! І
гэта галоўнае. І пакуль побач блізкія людзі, гэта і ёсць Шчасце!