Нужен текст небольшой (мастацкага аписання,навуковага и гутарковага) , если можно про...

0 голосов
488 просмотров

Нужен текст небольшой (мастацкага аписання,навуковага и гутарковага) , если можно про хомяка


Беларуская мова (15 баллов) | 488 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Мастацкае апісанне: 
На поле, крадучыся, выпаўз хамяк. Ён агледзеўся наўкол. Над ім ціхі ветрык гойдаў жыта. Удалечыні праляцела нейкая невялікая птушка. Ніякай небяспекі хамяк не заўважыў, таму пачаў набіваць шчокі зярняткамі. Шчокі ў яго былі вялікія. Збожжа туды змяшчалася вельмі шмат. Так што ў ежы ў хамяка недахопу не было. Ад гэтага яго поўстка была бліскучай і шаўкавістай. Ды і наогул ён выглядаў даволі ўкормленым звярком.

Навуковы:
Хамяк - невялікі грызун сямейства хамяковых. Водзяцца хамякі паўсюдна. Даволі распаўсюджаныя. Траваедныя. Сілкуюцца збожжам і некаторымі іншымі раслінамі. У сельскай гаспадарцы з'яўляюцца шкоднікамі, таму што псуюць пасевы і ўраджай збожжа.

Гутарковы:
- Мама, купі мне хамяка.
- Не, дачушка, не куплю.
- Купі!
- Не ный, калі ласка. Ты і за сабой сачыць не можаш. Куды табе яшчэ хамяка?
- Я навучуся.
- Вось калі навучышся, тады і пагаворым.
- А калі я выпраўлю тройку па фізры? Купіш?
- Выправіш, кажаш? Ручкай у журнале, нябось, сама на пяцёрку падправіш?
- Выпраўлю, абяцаю.
- Ну добра, паглядзім.