Я хаце абавязаны прапіскаю —
Калыскаю, падвешанай пад столь.
Я маці абавязан кожнай рыскаю,
Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю —
Усім, чым працы абавязан стол.
Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,
Я — матчын гнеў, які ўставаў ** ногі,
Гнаў смерць ** Захад — у нару з нары —
Трацілаваю пугай перамогі.
Дыміліся сямі франтоў дарюгі
За мной, як дынамітныя шнуры.
Пазбавіўшы ад грознага відовішча
Свет, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварыў у бамбасховішча,
Мільярд прапісак — у маўклівы прысак,
Мільярд калысак — у мільярд магіл,