Замест кропак устаўце сінонімы. Запішыце наступныя словазлучэнні разам з сінонімамі.
Паветра свежае, ..., след свежы, ....
Чалавек моцны, ..., веды моцныя, ....
Задача лёгкая, ..., партфель лёгкі, ....
Сабака злы,..., зіма злая, ....
Дзяўчынка ідзе,...., восень ідзе, ....
Словы для даведкі: новы, дужы, простая, сярдзіты, халодная, чыстае, грунтоўныя, няцяжкі, крочыць, наступае