Расказ про родину ** бел мове

0 голосов
341 просмотров

Расказ про родину на бел мове


Беларуская мова (27 баллов) | 341 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

У шырокім сэнсе мая радзіма - Беларусь. Але я ніколі не быў на большай яе частцы. Як жа я магу так абагульняць? Я хутчэй назаву сваёй радзімай (або малой радзімай) тое месца, дзе я пражыў большую частку жыцця, - мой родны горад.
Я нарадзіўся не ў гэтым горадзе, а ў вёсцы, адкуль родам мае бацькі і дзе цяпер жывуць мае дзядулі і бабулі. Але калі мне было паўтара года, бацькі пераехалі ў горад разам са мной. Мой брат нарадзіўся ўжо тут. Хоць я і ездзіў у вёску, дзе нарадзіўся, кожныя вакацыі і амаль кожную суботу і нядзелю, яна так і не стала маёй радзімай. Я прывык да жыцця ў горадзе. Тут усё мае інтарэсы, усе мае сябры.
Мне здаецца, што радзіма - гэта тое месца, дзе твая душа адчувае сябе свабодна і камфортна. Дык вось для маёй душы гэтае месца - гэта мой родны горад. Менавіта тут я адпачываю душой і сэрцам і магу быць самім сабою. Сюды я з задавальненнем прыязджаю з любой дарогі.
Я патрыёт. Я хварэю за футбольную, хакейную і воллейбольную каманды свайго роднага горада. Хоць з пералічаных відаў спорту я люблю толькі хакей, мне ўсё роўна прыемна, калі наша каманда перамагае.
Мне падабаецца, калі мой горад чысты і прыгожы, калі тут будуецца нешта новае, карыснае для яго жыхароў. Я хвалююся, калі бачу, як хто-небудзь смеціць на вуліцах майго горада ці плюе на зямлю. Я ніколі сабе такога не дазваляю, таму што мне падабаецца бачыць маю малую радзіму чыстай і прыгожай. На маёй малой радзіме вельмі шмат зеляніны, таму паветра тут свежае. Хоць магчыма, мне тут лягчэй дыхаецца таму, што гэта мая радзіма.