(вопрос по белорусскому). Кали памиждзейникам и выказникам ставицца працяжник.

0 голосов
177 просмотров

(вопрос по белорусскому). Кали памиждзейникам и выказникам ставицца працяжник.


Беларуская мова (14 баллов) | 177 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік ставіцца, калі:калі дзейнік стаіць перад выказнікам (прамы парадак слоў). Напрыклад: Прырода — выдатны сродак узбагачэння пачуццяў чалавека. Умераная скорасць — асноўная ўмова бяспекі руху ў час дажджу;абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывамі (часцей інфінітывамі з залежнымі словамі): Языком малоць — не дровы калоць. Быць сапраўдным сябрам — жыць інтарэсамі сябра. Умець — за плячыма не насіць;адзін з галоўных членаў сказа выражаны назоўнікам, а другі інфінітывам: Абавязак дзяжурнага — захоўваць парадак у класе. Клапаціцца пра захаванне прыроднай спадчыны роднага краю — абавязак кожнага грамадзяніна. Любіцьсваю працу — самае вялікае шчасце для чалавека;пры выказніку стаяць словы гэта, вось, значыць: Розум — гэта духоўная зброя чалавека. Свая зямля — вось што аснова. Падарыць чалавеку кветкі — гэта значыць выказаць яму шчырыя пачуцці павагі ці кахання;абодва галоўных членаў сказа выражаны колькаснымі лічэбнікамі або адзін з галоўных членаў выражаны назоўнікам, а другі — колькасным лічэбнікам (звычайна колькасны лічэбнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам): Два ў квадраце —чатыры. Мой рост — сто восемдзесят сантыметраў. Адлегласць паміж вёскамі — пятнаццаць кіламетраў.Пяць месяцаў — тэрмін невялікі. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі — каля пяцідзесяці чалавек на квадратны кіламетр;выказнік выражаны фразеалагізмам: Лес — ні канца ні краю. Ноч — хоць вока выкалі. Хлопцы — вадой не разліць;выказнік выражаны ўсечанай формай дзеяслова: Тут Васька — шмыг у дзверы. Раптам сабака — скок у кусты.Паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца, калі:дзейнік стаіць пасля выказніка (адваротны парадак слоў, або інверсія). Напрыклад: Доктар мая мама. Дружбакімы з Пецем. Разумніца твая дачка;пры выказніку ёсць адмоўе не: Адзін у полі не воін. Андрэй не гультай;пры выказніку ёсць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам, што: Ірына як сястра мне. Пупышкі на дрэвах быццаммаленькія птушаняты з натапыраным пер’ем. Мне лес нібы родны брат;пры выказніку ёсць не дапасаваны да яго член сказа або пабочнае слова ці часціца (стаяць перад выказнікам):Дзяўчаты ў нас красуні. Капаць бульбу вельмі цяжкая праца. Хлопцы, відаць, вопытныя грыбнікі;дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а выказнік — прыметнікам або дзеепрыметнікам. Напрыклад:1. Возера глыбокае. 2. Вада празрыстая. 3. Дзверы зачынены;дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а выказнік — прыназоўнікава-іменным спалучэннем. Напрыклад:Андрэй тут за начальніка;калі адзін з галоўных членаў сказа выражаны назоўнікам, а другі — займеннікам. Напрыклад: 1. Я доктар. 2. Гэты партфель мой.
(317 баллов)