Твор Янкі Купалы “Магіла
льва” быў напісаны на аснове народнага падання пра асілка Машэку. Гісторыя
кахання Машэкі з Наталькай скончылася трагічна. Машэка загінуў, а “яго высокую
магілу Магіла льва народ назваў”. Гэтая назва зараз пераўтварылася ў назву
горада Магілёў.
Напачатку твора
Машэка падаецца нам станоўчым героям. Ён асілак, працавіты, руплівы. Звычайна
асілкі ў беларускім фальклоры станавіліся на бок народу, абаранялі дабро і
справядлівасць. Але тут гісторыя паварочваецца іншым бокам. Машэка закахаўся ў
Натальку і паехаў працаваць, каб зарабіць грошай на вяселле. У гэты час
Наталька здраджвае яму і выходзіць замуж за паніча. Вярнуўшыся, Машэка ад гора
губляе розум, сыходзіць у лес і пачынае забіваць людзей. Яго каханая ў выніку
не вытрымлівае, ідзе да яго на спатканне ў лес. Машэка ўзгадвае свае былыя
пачуцці і вядзе Натальку ў сваё сховішча, дзе ўночы яна яго забівае. Але над
магілай асілка ніхто не пусціў слязінкі.
Паэма Янкі Купалы
паказвае нам, якое гора можа прынесці цэламу народу асабістая крыўда аднаго
чалавека. Машэку раніла Наталька, і забыўшыся на свой род, ён пераўтвараецца ў
звера. Замест таго, каб працаваць і дабівацца праўды мірам, ён становіцца
пачварай. Справядлівасць перамагае ў ролі Наталькі, якая сталася напачатку
прычынай злобы Машэкі. Але горад ужо стаіць на крыві і шматлікія пакаленні
будуць несці памяць аб гэтай трагічнай гісторыі.