Барыс Фішар у
апавяданні Васіля Быкава “Жураўліны крык” – адзін з мужна загінулых байцоў групы,
што абараняла адыход нашых войскаў у першыя дні вайны. Фішар – зусім не ваенны
чалавек. Ён вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства, інтэлігент. Але гэта не
перашкаджае яму даказаць сваю годнасць і смеласць у абароне ад ворагаў.
Як прыйшла вайна,
Барысу Фішару мінуў ужо трэці дзесятак. Ён захапляўся мастацтвам, яно было для
яго цудам і найвышэйшым праяўленнем чалавечага духу. Дома ён захоўваў
манаграфіі, малюнкі, рэпрадукцыі з альбомаў па жывапісу і скульптуры. Барыс
Фішар маляваў і сам. У асноўным, тое, што бачыў навокал самога сябе. Хоць ён і
не стаў вялікім мастаком, але цягам часу ўпэўніўся, што без мастацтва ягонае
існаванне не мае сэнсу, захапіўся ім і звязаў з мастацтвам усё сваё жыццё.
Апынуўшыся сярод
вайсковых, ён разумеў, што не мае патрэбных навыкаў, адчуваў сябе чужынцам,
белай варонай, няўмекаю. Інтэлігенту з мастацкім складам думкі, яму
прыходзілася цяжка сярод крыклівых сяржантаў і таварышаў па войску. Але вось
прыйшла сапраўдная вайна. Няёмкасць, няўклюжасць у ваеннай справе Фішара
пересталі турбаваць яго. Галоўным стала іншае – бараніцца ад ворагаў. Смелым,
мужным байцом паказвае сябе кандыдат мастацтвазнаўства.
Адзін за адным
гінуць героі апавядання ў няроўным баі. Мужна памірае і Барыс Фішар, забіўшы
адзінага ў сваім жыцці ворага.