СІНЯЯ ПТУШКА
Яе так і называюць - сіняя птушка. Старажытная радзіма яе - Індыя. Я доўга шукаў сустрэчы з ёю. І вось сёння ў мяне радасць.
Каля самай ракі я ўціснуўся паміж велізарных камянёў. Цяжкі вадзяны гул глушыць усё. Я крычу для спробы - і не чую сам сябе!
Але раптам гук асаблівы, востры як нож, пранізаў гэты гул і грукат. Гэта яна - сіняя птушка. Цёмна-сіняя - яе відаць здалёк. Яна спявае, і песню яе не заглушыць. Я аглух ад грукату і вымак. Але я не зводжу з яе вачэй: ці давядзецца мне калі-небудзь яшчэ сустрэць сінюю птушку.