ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА НАЙТИ СТИХ АЛЕСЯ РАЗАНАВА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛИТЕРАТУРЕ

0 голосов
75 просмотров

ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА НАЙТИ СТИХ АЛЕСЯ РАЗАНАВА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛИТЕРАТУРЕ


Литература (14 баллов) | 75 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Палёт

Дакуль мне яшчэ трываць?

Птах, з якім я лячу праз імглістую
бездань часу, з няволі — у вызваленне,
са скрухі — у радасць, з цемры — у светлы-
ню, паварочвае да мяне галаву і кажа:
датуль, пакуль хопіць часу,
датуль, пакуль хопіць цябе самога,
датуль, пакуль хопіць нас.. .

Я кармлю птаха сваім целам,
паю сваёю крывёю
і перастаю ўжо адрозніваць, дзе ён,
а дзе я, а дзе час.. .

Усё загойваецца на мне маё цела,
усё аджывае ўва мне мая кроў,
усё патрабуе птах сабе новай ежы,

і ўсё доўжыцца праз стагоддзі наш не-
рухомы палёт.
***
Снег

Такое маўчанне ў снезе,
такая далеч,
такая бель -
што замірае душа: не ўмее яна яшчэ быць такою.
Шастае шорсткая асака.
Сінеюць самотныя лозы.
У вёсцы запальваюць агні.
У снега позірк маіх надзей,
у снега маіх летуценняў голас.
Снег, ты з бясконцасці? ты з дасканаласці? ты са скону?
Усё, што буяла, цвіло, красавала,
Усё, што стала мінулым,
Усё, што вярнуцца назад не можа, -
Вярнулася ў белы снег.
У наваколлі яшчэ адно наваколле,
У адвячорку яшчэ адзін адвячорак,
У долі яшчэ адна доля: снег.
Свет спавядаецца перад снегам.
Кранаю далонню снег.
***
Эксперымент

З глыбінь,
як лава з кратэра,
вырвецца распад.
Экс-
перы-
мен-
та-
та-
ры
не ідуць назад.
Азонам вее ў зале,
ды лілавее шкло.
Святло,
што вызвалялі,
ім сэрцы апякло.
Учора за гарамі,
цяпер выразна,
тут.. .
Лаві, кардыяграма,
узмахі амплітуд!
Агні,
дажджы
і здані
вандруюць за сцяной.
Мы плацім за пазнанне
нязнанаю цаной.
А маладому
сняцца
усмешкі і руччы.. .
Адчайна мітусяцца
спакойныя ўрачы.
Загінем — не загінем,
бадай, не ў гэтым сэнс.. .
Работу,
што пакінем,
наступны данясе.
Такое наша шчасце.
калі далёкі
хтось
праз многа-многа часу
нягучна скажа: ёсць!
...Прыпаў
да занавескі
знясілены
прамень,
акамянела
вестка.. .

(86 баллов)
0

СПАСИБО БОЛЬШОЕ