Галоўная гераіня разумная, дасціпная Паўлінка. Гэтая вольналюбівая і здольная пастаяць за сябе і за сваё каханне дзяўчына ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Яна закахалася ў мясцовага настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі. Яе прываблівае тое святло новых ідэй, якія ён нясе. Аднак на шляху закаханых становяцца перашкоды патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Але Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць ім супрацьстаяць. Здаецца, чаго прасцей — кахаеш, не звяртай увагі