Найдите пожалуйста народную!! сказку ** БЕЛАРУСКОМ ЯЗЫКЕ!!!( напишите хотя бы название)...

0 голосов
22 просмотров

Найдите пожалуйста народную!! сказку на БЕЛАРУСКОМ ЯЗЫКЕ!!!( напишите хотя бы название) только чтоб было легко пересказывать!!!!!!


Другие предметы (18 баллов) | 22 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.Ідзе воўк:- Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?- Як-жа нам ня плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.І воўк завыў.Ідзе мядзьведзь:- Воўк, чаго выеш?- Як-жа мне ня выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць ня ўмею, дык і завыў.Выслухаў мядзьведзь казку і адарваў сабе хвост.Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом.

(30 баллов)